Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Нальчыку адбыўся мітынг сваякоў загіблых


НАЛЬЧЫК. У Нальчыку адбыўся мітынг сваякоў загіблых 13 кастрычніка, калі група баевікоў напала на сілавыя структуры Кабардзіна-Балкарыі. У акцыі ля будынку рэспубліканскай пракуратуры ўдзельнічалі каля сотні чалавек. Некаторыя зь іх цьвердзілі, што сярод загіблых нямала цывільных гараджан, якія патрапілі пад перакрыжаваны агонь. На мітынг выйшлі і сваякі забітых нападнікаў. Яны патрабавалі выдаць ім целы дзеля пахаваньня. У адказ сьледчыя заявілі, што гэтае патрабаваньне ня можа быць выкананае.
XS
SM
MD
LG