Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Стартавалі расейска-індыйскія вайсковыя вучэньні


ДЭЛІ. Расея гатовая актыўна супрацоўнічаць зь Індыяй у галіне вытворчасьці ўзбраеньняў. Сёньня ў Дэлі расейскі міністар абароны Сяргей Іваноў паведаміў, што дзьве краіны зьбіраюцца сумесна распрацоўваць праект новага зьнішчальніка, баявых караблёў і падводных лодак. Расея – самы буйны пастаўшчык узбраеньняў у Індыю, на якую даводзіцца каля 40 працэнтаў расейскага вайсковага экспарту. Сёньня ў Індыі стартавалі расейска-індыйскія вайсковыя вучэньні “Індра-2005”. Дэсантныя падразьдзяленьні і караблі дзьвюх краінаў адпрацоўваюць правядзеньне сумеснай антытэрарыстычнай апэрацыі.
XS
SM
MD
LG