Лінкі ўнівэрсальнага доступу

61% іракцаў галасавалі на рэфэрэндуме


БАГДАД. У Іраку закрыліся выбарчыя ўчасткі. Сёньня там праходзіла галасаваньне па прыняцьцю нацыянальнай канстытуцыі. Прадстаўнік выбарчай камісіі Адэль Аль-Ламі заявіў, што яўка выбрцаў склала 61%. Паводле кіраўніка Цэнтарвыбаркаму Эзалдзін аль-Мухамадзі, галасавалі нават у тых правінцыях, якія байкатавалі парлямэнцкія выбары ў студзені. Для прыняцьця канстытуцыі неабходная простая большасьць галасоў. Калі ж прынамсі ў трох правінцыях з 18 дзьве траціны выбарцаў прагаласауюць супраць, Канстытуцыя будзе адхіленая. Пачатковыя вынікі могуць быць абвешчаныя сёньня вечарам, канчатковыя – не раней за панядзелак.
XS
SM
MD
LG