Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ці будуць людзі ўдзельнічаць у акцыі салідарнасьці 16 кастрычніка?


Альгерд Невяроўскі, Менск Шэраг беларускіх грамадзкіх дзеячоў заклікалі людзей узяць удзел 16 кастрычніка ў акцыі салідарнасьці з палітычнымі зьняволенымі, зьніклымі апазыцыянэрамі і іх сем’ямі, незалежнымі журналістамі і ўсімі, хто змагаецца ў Беларусі за свабоду й дэмакратыю. Людзей заклікаюць выключыць а 20 гадзіне ў нядзелю сьвятло ў сваіх кватэрах і выставіць у вокнах запаленыя сьвечы. Ці шмат людзей зьбіраецца ўзяць удзел у гэтай акцыі? Гэтае пытаньне людзям у Менску задаваў наш карэспандэнт.

(Карэспандэнт: ) “ Скажыце, а вы возьміце ўдзел у акцыі салідарнасьці 16 кастрычніка?”

(Хлопец: ) “ Не, а навошта?”

(Дзяўчына: ) “ Я відаць таксама не, бо жыву на 8 паверсе і мне няма дзе ставіць сьвечкі”.

(Спадарыня: ) “ Відаць буду. Я гэта ўсё падтрымліваю й думаю, што буду ўдзельнічаць”.

(Спадар: ) Можа быць буду”.

(Спадар: ) “ Не, таму што ў мяне няма сьвечак”.

(Спадарыня: ) “ Я думаю, што так бо супраць таго, што ў нас цяпер адбываецца”.

(Спадар: ) “ абавязкова гэта зраблю бо адчуваю сябе чалавекам, які належыць да беларускай супольнасьці. І пакуль на беларускай зямлі пануе несправядлівасьць хочацца зрабіць нейкі ўнёсак у адзінства людзей, якія змагаюцца”.

(Спадар сталага ўзросту: ) “ Я думаю,што гэтага не птрэба рабіць. Нам трэба вучыцца працаваць, вучыцца будуваьц агульную дзяржаву, вучыцца будаваць добрыя адносіны з усімі ўнутры дзяржавы. Тым больш, што ў нас шмат зьнешніх ворагаў. Таму ня трэба шукаць ўнутраных”.

(Пэнсіянэрка: ) “ Не, я ўвогуле не любдю гэтыя мерапрыемствы”.

(Дзяўчына: ) “ Я ўдзел вазьму, але моцна сумняюся, што гэта можа дапамагчы. Усе людзі, якія разумеюць, што адбываецца ў краіне возьмуць удзел”.

(Дзяўчына: ) “ Так, вазьму. Мне здаецца калі мы не задумаемся над тым, што адбываецца ў нашай краіне і калі мы ня будзем спачуваць тым людзям – тады будзе дрэнна”.

(Хлопец: ) “ Ня ведаю, калі не забуду, то пастаўлю сьвечку”.

(Спадарыня: ) “ Я можа й не бо жыву ня ў Менску. Таму выключыць сьвятло ў кватэры відаць, што не атрымаецца. Але нешта рабіць трэба. У гэтым выглядзе, ці ў іншым, але трэба. Людзі ня знойдзеныя, справа ня вырашаная і гэта вельмі жахліва”.

(Хлопец: ) “ Чаму б і не. Я салідарны зь імі. Яны ж зьняволеныя і трэба неяк падтрымаць”.

(Хлопец: ) “ Мы сёьння ўжо гэта абмяркоўвалі. Відаць буду і мае сябры таксама. Для кагосьці гэта можа быць флэш-моб – моладзевая мода, а нехта гэта будзе рабіць таму, што трэба2.

(Дзяўчына: ) “ Я думаю, што можна прыняць удзел у гэтай акцыі. Я салідарна зь імі. Чаму б не?”

(Яе сябар з Польшчы: ) “ Лічу, што гэта добрая задума. Гэта дэманстрацыя салідарнасьці з тымі людзьмі”.
XS
SM
MD
LG