Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Індыя й Расея маюць сумесныя манэўры


МАСКВА. Міністар абароны Расеі Сяргей Іваноў паехаў у Індыю, дзе войскі абедзьвюх краінаў зладзілі першыя сумесныя манэўры. Іваноў прабудзе там чатыры дні. Ён і міністар абароны Індыі Пранаб Мухэрджы сумесна адведаюць антытэрарыстычныя вучэньні ля гораду Біканэр у штаце Раджастан. Потым расейскі міністар абароны сустрэнецца з прэм’ерам Індыі Манмаганам Сынгхам і іншымі чыноўнікамі. У аўторак Іваноў адведае марскія індыйска-расейскія манэўры, у якіх возьмуць удзел па 150 вайскоўцаў з кожнага боку. Мэты манэўраў – адпрацаваць дзеяньні ва ўмовах пустэльні.
XS
SM
MD
LG