Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Іраку арыштаваныя два "аль-кайдоўцы"


БАГДАД. Амэрыканскія вайскоўцы заявілі, што захапілі двух топ-лідэраў Аль-Кайды ў Іраку, уключаючы чалавека па мянушцы “Цырульнік”. Вядомы сваёй жорсткасьцю Валід Мухамад Фаран Джувар аз-Зубайдзі кіраваў фармаваньнямі ваяўнікоў, а Ібрагім Мухамад Субгі Хаіры аль-Рыгаві быў банкірам Абу Азама, другога па ўплывовасьці чалавека Аль-Кайды ў Іраку. Абу Азама забілі ў верасьні. Кіраўніком Аль-Кайды ў Іраку застаецца Абу Мусаб аз-Заркаўі.
XS
SM
MD
LG