Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Садама пачнуць судзіць у сераду


ЛЁНДАН. Адвакат Садама Хусэйна заявіў: абаронцы былога ірацкага дыктатара патрабуюць зьмяніць прававы статус судовага працэсу ў Іраку. Абдэль-Хак Аляні сказаў, што “трыбунал акупаваны ўладамі” і група судзьдзяў не ўпаўнаважаная судзіць паводле міжнароднага права. Суд мае пачацца ў сераду вечарам у Зялёнай зоне ў Багдадзе. Галоўнае абвінавачаньне – удзел Садама і ягонай улады ў масакры шыітаў у 1982 г. у горадзе Дуджаіл. Тады забілі 143 чалавекі.
XS
SM
MD
LG