Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Багдадзе не працуе электрычнасьць


У Багдадзе некалькі гадзінаў адсутнічае электрычнасьць. Гэта адбылося напярэдадні канстытуцыйнага рэфэрэндуму. Махмуд ас-Саэдзі, прадстаўнік Міністэрства электрыфікацыі, заявіў, што прычына інцыдэнту – сабатаж. Ён сказаў, што лініі электраперадачы пашкоджаныя паміж гарадамі Кіркукам і Бэіджы. Ён не ўдакладніў, якім чынам яны пашкоджаныя, але раней ваяўнікі выкарыстоўвалі выбуховыя прыстасаваньні. Ірацкія й амэрыканскія войскі прымаюць жорсткія меры бясьпекі, каб абараніць выбарцаў. Сёньня ваяўнікі зьдзейсьнілі два напады на суніцкую меншыню: у Багдадзе ўзарвалі бомбу ля офісу Ірацкай Ісламскай партыі й падпалілі ейны офіс у Фалюджы. Пра ахвяраў і разбурэньні зьвесткаў пакуль няма.
XS
SM
MD
LG