Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз прыняў меры супраць птушынага грыпу


БРУСЭЛЬ. Экспэрты Эўразьвязу ўхвалілі меры па нераспаўсюду вірусу птушынага грыпу. Сярод мераў – узмацненьне біябясьпекі на птушкафэрмах, ўвядзеньне раньняга дыягнаставаньня ў рэгіёнах, якія наведваюць пералётныя птушкі, у тым ліку ў нізінных забалочаных землях. Экспэрты лічаць, што пакуль успышка птушынага грыпу не пагражае краінам Эўразьвязу. Таксама сёньня САЗ заклікаў вэтэрынарныя службы ўсіх краінаў абсьледаваць свойскіх птушак. Турэччына забараніла паляваньне на птушак. На фэрмах краіны зарэзалі больш за 9 тыс. індыкоў. Цяперашні штам вірусу называецца H5N1, ён не перадаецца ад чалавека да чалавека, аднак перадаецца чалавеку ад птушкі. Гэты вірус забіў 60 чалавек з 2003 г.
XS
SM
MD
LG