Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея заклікае закрыць "Каўказ-Цэнтар"


МАСКВА. Расея заклікала Швэцыю закрыць вэб-сайт чачэнскіх сэпаратыстаў, сьцьвярджаючы, што ягоныя публікацыі распальваюць нацыянальную й рэлігійную варожасьць. Прадстаўнік Міністэрства замежных справаў Расеі Міхаіл Камынін лічыць, што дазвол сайту працаваць у швэдзкай зоне Інтэрнэту “не дапамагае ў супрацоўніцтве супраць тэрарызму”. Камынін гаварыў і пра інфармацыю, пададзеную на вэб-сайце адносна захопу ваяўнікамі Нальчыка. Вэбсайт Каўказ-цэнтру раней працаваў у Летуве, аднак Расея настаяла, каб яго выдалілі зь летувіскай зоны інтэрнэту.
XS
SM
MD
LG