Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч затрыманы ў Горадні


Ягор Маёрчык, Горадня Як мы паведамлялі раней, сёньня ваўкавыскаму прадпрымальніку Мікалаю Аўтуховічу прад''явілі абвінавачаньне паводле распачатай супраць яго крымінальнай справы. Яго абвінавачваюць ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў. Зараз на простай сувязі Ягор Маёрчык, які раскажа пра далейшае разьвіцьцё падзеяў.

(Маёрчык: ) "Сьведкі цьвердзяць, што на Мікалая Аўтуховіча надзелі кайданкі, а тую машыну, на якой ён прыехаў з Ваўкавыску ў Горадню, адагналі ва ўнутраны дворык будынку Камітэту фінансавых расьсьледаваньняў. Як кажуць сьведкі, зараз адбываецца вобшук.

Журналіст Павал Мажэйка паведаміў, што пры гэтым вобшуку прысутнічае сам Мікалай Аўтуховіч, а таксама яго паплечнік і бізнэс-партнэр спадар Лявонаў.

Як паведамлялася раней, Аўтуховіч быў затрыманы сёньня ў той час, калі ў зайшоў у Камітэт фінансавых расьсьледаваньняў. Яму было высунутае абвінавачаньне ў няўплаце падаткаў.

Сам Мікалай Аўтуховіч абвяргае гэтае абвінавачаньні. Прадпрымальнік сказаў, што Прэзыдыюм Вышэйшага гаспадарчага суду нядаўна адмяніў рашэньне адносна спагнаньня зь яго вялікага штрафу (каля аднаго мільёну даляраў)".
XS
SM
MD
LG