Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэцкія ваяўнікі атрымалі пажыцьцёвае зьняволеньне


СТАМБУЛ. Турэцкі суд асудзіў да пажыцьцёвага зьняволеньня двух ісламскіх ваяўнікоў за няўдалы замах на габрэйскага бізнэсоўца 12 гадоў таму. Яхсар Палат і Каміл Ашкін расстралялі аўто Жака Камгі, але той выжыў. Трое іншых падазраваных асуджаныя да пажыцьцёвага зьняволеньня яшчэ 10 год таму. Яшчэ адзін удзельнік нападу на стадыі допытаў. Палат, удзельнік Вялікага ісламскага фронту нападнікаў (IBDA-C), пасьля замаху ўцёк у Іран, які выдаў яго Турцыі два гады таму. Анкара неаднаразова вінаваціла Тэгеран ва ўкрываньні ісламскіх радыкальных арганізацыяў.
XS
SM
MD
LG