Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аўганскія "чэкісты" асуджаныя да зьняволеньня


ГААГА. Трыбунал у Нідэрляндах сёньня асудзіў на доўгае зьняволеньне двух чыноўнікаў аўганскай сакрэтнай службы за ваенныя злачынствы й катаваньні ў 1980-ыя гады. Прадстаўніца суда Марціна дэ Бруін заявіла, што Хэшамуддзін Хэсам, які ачольваў службу з 1983 да 1991 гг., атрымаў 12 гадоў турмы, а ачольнік службы допытаў гэтай установы Хабібула Джалалзой – 9 гадоў. Праваабаронцы лічаць, што прыблізна 200 тыс. чалавек падвергліся катаваньням падчас савецкага панаваньня, і 50 тыс. зь іх памерлі. Падсудныя пасьля савецкага сыходу спрабавалі атрымаць палітычны прытулак у Галяндыі, але трапілі ў нідэрляндзкі суд, які мае міжнародную юрысдыкцыю.
XS
SM
MD
LG