Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Купалаўскім унівэрсытэце будуць рыхтаваць сяржантаў


Сяргей Астраўцоў, Горадня У пятніцу 14 кастрычніка ў Горадні ў драматычным тэатры адбылося ўрачыстае адкрыцьцё вайсковага факультэта Гарадзенскага унівэрсытэту імя Янкі Купалы.

На яго было пададзена 160 заяваў, узялі на вучобу 100 студэнтаў трэціх курсаў. Яны будуць займацца адзін дзень у тыдзень па вайсковай спэцыяльнасьці, астатні час — вывучаць сваю цывільную спэцыяльнасьць. Заняткі будуць адбывацца ў 6-й брыгадзе Узброеных сілаў на Фолюшы ў Горадні. Мэта — у першы год навучаньня рыхтаваць сяржантаў.

З наступнага году адбяруць лепшых сяржантаў, каб даць ім афіцэрскую падрыхтоўку. Выпускнікі факультэту змогуць адслужыць 6 месяцаў у войску альбо год — у рэзэрве.

Міністар абароны Леанід Мальцаў на адкрыцьці новага факультэту зазначыў, што сёлета Беларусь пачала рыхтаваць практычна ўсе вайсковыя кадры ў сябе, а ў Расею накіравалі толькі сем курсантаў.

Старшыня аблвыканкаму Ўладзімер Саўчанка ў сваёй прамове адзначыў, што рэформа Узброеных сілаў закончылася, выказаўшы шкадаваньне з тае нагоды, што скараціўся памер беларускай арміі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG