Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Грузія зрабіла крок на шляху ў НАТА


ТБІЛІСІ. Грузія ратыфікавала рамкавае пагадненьне Рады Эўропы аб абароне нацыянальных мяншыняў. За ратыфікацыю прагаласавалі 125 дэпутатаў парлямэнту супраць 5-ці. Грузія мела падпісаць пагадненьне 6 гадоў таму, калі далучылася да Рады Эўропы, аднак зь няясных прычынаў адклала падпісаньне. Гэты дакумэнт абавязвае падпісантаў абараняць правы этнічных мяншыняў, што жывуць на тэрыторыі дзяржавы. У Грузіі вялікія азэрбайджанскія й армянскія грамады, якія неаднойчы скардзіліся на ўціск з боку грузінскага чынавенства. Ратыфікацыя пагадненьня – адна зь неабходных умоваў, якія Грузія абавязалася выканаць у рамках пляну індывідуальнага партнэрства з НАТА.
XS
SM
MD
LG