Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бялград мае выдаць Младзіча й Караджыча


БЯЛГРАД. Намесьнік дзяржсакратара ЗША Нікалас Бёрнс заявіў, што Сэрбія й Чарнагорыя “сутыкнуцца з наступствамі”, калі не арыштуюць галоўных падазраваных у ваенных злачынствах – Ратка Младзіча й Радавана Караджыча. Эўразьвяз і НАТА ня будуць зьбліжацца з Сэрбіяй і Чарнагорыяй да таго часу, пакуль Младзіч і Караджыч ня стануць перад судом у Гаазе. Пасьля перамоваў зь Бёрнсам прэм’ер Сэрбіі Ваіслаў Каштуніца заявіў, што ягоная краіна прадэманстравала гатовасьць супрацоўнічаць з Гааскім трыбуналам і выконваць ягоныя рэкамэндацыі. Былыя лідэры басьнійскіх сэрбаў Караджыч ды Младзіч абвінавачваюцца ў забойстве 8 тыс. мусульманскіх мужчын і хлопчыкаў у Срэбрніцы і ў асадзе Сараева. Гэта эпізоды басьнійскіх войнаў 1992-1995 гг.
XS
SM
MD
LG