Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расейскія ўлады заявілі аб зьнішчэньні ваяўнікоў у Нальчыку


НАЛЬЧЫК. Расейскія ўлады заявілі аб зьнішчэньні ўсіх ваяўнікоў, якія ўчора захапілі шэраг будынкаў у Нальчыку – сталіцы каўкаскай рэспублікі Кабардзіна-Балкарыя. Паводле афіцыйнай інфармацыі, за два дні баёў у горадзе загінулі 108 чалавек, у тым ліку 72 нападнікі, 24 міліцыянты і 12 мірных жыхароў. Адказнасьць за напады ўзялі на сябе чачэнскія ваяўнікі.
XS
SM
MD
LG