Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Шэраг эўрапейскіх лідэраў заклікае не спыняць пашырэньня Эўразьвязу


ЗАГРАБ. Кіраўнікі дзяржаў цэнтральнай і паўднёва-усходняй Эўропы сёньня заклікалі Эўразьвяз не адмаўляцца ад далейшага пашырэньня. Такія заклікі прагучалі на двухдзённым форуме ў Заграбе, прысьвечаным пытаньням інтэграцыі з Заходняй Эўропай. Прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс заявіў, што было б “трагічнай памылкай” спыніць пашырэньне з-за цяперашніх унутраных праблем у Эўразьвязе. Польскі прэзыдэнта Аляксандар Квасьнеўскі сказаў, што зьвяз ня будзе поўным без такіх краін як Украіна, Малдова і Грузія. На цяперашнім форуме сабраліся прэзыдэнты Італіі, Аўстрыі, Польшчы, Вугоршчыны, Чэхіі, Славеніі, Румыніі, Баўгарыі, Сэрбіі і Чарнагорыі, Альбаніі, Босьніі-Герцагавіны, Македоніі і Малдовы.
XS
SM
MD
LG