Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Улады Азэрбайджану кажуць, што лідэра апазыцыі чакае турэмная камэра


БАКУ. Улады Азэрбайджану заявілі, што арыштуюць апазыцыйнага лідэра Расула Куліева, калі той вернецца з эміграцыі. Лідэра Дэмакратычнай партыі Азэрбайджану, які ўжо некалькі гадоў жыве ў ЗША, абвінавачваюць у крадзяжы дзяржаўных грошай. Сам Куліеў заяўляе, што абвінавачваньні супраць яго палітычна матываваныя і кажа пра намер вярнуцца ў Азэрбайджан, каб узяць удзел у прэзыдэнцкіх выбарах у наступным месяцы. Напярэдадні першага туру выбараў, які мае адбыцца 6 лістапада, апазыцыя наладзіла шэраг дэманстрацыяў, заяўляючы аб намеры ўлады сфальшаваць вынікі выбараў. Прадстаўнікі азэрбайджанскіх ўладаў кажуць, што не дапусьцяць масавых акцыяў пратэсту.
XS
SM
MD
LG