Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская прэса за 14 кастрычніка


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі “Палеская праўда”, 1935 год:

“Сёньня, у вялікае калгаснае свята — дзень ураджаю, падводзячы ітогі пройдзенаму слаўнаму шляху, давайце яшчэ больш смела рынемся ў бой за высокі ўраджай і за высокую прыбытковасць калгасаў! Давайце бязлітасна змагацца супроць усяго таго, што тармозіць умацаванне калгаснага ладу, каб, кіруючыся сталінскім статутам сельскагаспадарчай арцелі, зрабіць усе калгасы большэвіцкімі, а калгаснікаў заможнымі!”

“ЛіМ”, 1955 год. Пра часопіс “Вожык”:

“Карыкатурыст — сатырык-мастак, які павінен глыбока пранікаць у жыццё. Яго зброя — адмаўленне і насмешка. Але таленавіта і ўдумліва адмаўляць і насміхацца сатырык здольны толькі тады, калі яму ёсць што любіць і сцвярджаць, калі ён бачыць за дрэнным прыгожае, гарманічнае і жыццесцвярджальнае. Роля сатырыка — вынішчыць гнілое ў імя перамогі здаровага, новага. Поспех сатырыка залежыць ад таго, наколькі развітая ў ім здольнасць пранікаць у сутнасць з’яў. Беднасць шмат якіх карыкатур часопіса “Вожык” тлумачыцца адсутнасцю яснага вырашэння думкі, выразных выяўленчых сродкаў, кампазіцыйнай смеласці”.

“Знамя юности”, 1975 год:

“У сераду, 15 кастрычніка г.г., у вялікай залі Палацу культуры Белсаўпрафу адбудуцца народныя чытаньні з цыклю “Актуальныя праблемы навуковага камунізму”. Зь лекцыяй “Рэвалюцыя 1905—1907 гадоў — генэральная рэпэтыцыя Вялікага Кастрычніка” выступіць загадчык сэктару Інстытуту гісторыі Акадэміі навук БССР, член-карэспандэнт АН БССР К.І.Шабуня. Лекцыя будзе трансьлявацца па тэлебачаньні. Пачатак а 19 гадзіне. 16 кастрычніка лекцыя будзе паўторна перададзена па Беларускім радыё ў 19 гадзін 20 хвілін па першай праграме”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG