Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менская міліцыя працягне пошук скрадзеных твораў Васіля Быкава


Уладзімер Глод, Менск Пра гэта нашаму радыё 14 кастрычніка паведаміў Мікалай Карташаў — начальнік штабу незарэгістраванага руху “Воля народу”.

(Карташаў: ) “Згодна з рашэньнем кіраўніцтва менскай міліцыі працягнутая апэратыўная праверка гэтай справы. Ужо яна вядзецца”.

Пры падтрымцы руху “Воля народу” пачаў выходзіць збор твораў Васіля Быкава ў 14 тамах. Прэзэнтацыя першых трох тамоў адбылася ў ліпені. Больш за 70 асобнікаў кніг Быкава, а таксама іншыя друкаваныя матэрыялы, якія захоўваліся ў гаражы сябра спадара Карташава, скралі невядомыя, якія ўзламалі дзьверы. Гэтая літаратура павінна была трапіць у Нацыянальную ды іншыя бібліятэкі Беларусі.

Міліцыя Кастрычніцкага раёну Менску, на тэрыторыі якога знаходзіцца гараж, пасьля вывучэньня заявы адмовілася весьці пошук. Аднак кіраўніцтва менскай гарадзкой міліцыі, куды зьвярнуўся Мікалай Карташаў, вырашыла працягнуць апэратыўны пошук.
XS
SM
MD
LG