Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анатоль Лябедзька ў Кіеве тлумачыць перадвыбарчую сытуацыю ў Беларусі


Юры Сьвірко, Кіеў Сёньня ў Кіеве адбылася прэсавая канфэрэнцыя кіраўніка створанага кааліцыяй апазыцыі Нацыянальнага камітэту Беларусі Анатоля Лябедзькі і намесьніка старшыні АГП Аляксандра Дабравольскага.

Яны распавялі пра свае кантакты з украінскімі палітычнымі сіламі. Гаворка йшла сярод іншага пра досьвед перамогі на выбарах.

На прэсавай канфэрэнцыі быў распаўсюджаны прэсавы рэліз ад імя ўкраінскага прадстаўніцтва Нацыянальнага камітэту Рэспублікі Беларусь, у якім зазначалася, што Анатоль Лябедзька камэнтуе пазыцыю ЗША, Эўразьвязу што да сытуацыі ў Беларусі, а таксама пра "фінансавы ўдзел Барыса Беразоўскага ў палітычных зьменах у постсавецкіх краінах". Камэнтар Лябедзькі і дэталі пазьней на нашым сайце і ў эфіры.
XS
SM
MD
LG