Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік ААН у Пакістане наведаў зону катастрофы


ІСЛАМАБАД. Людзям, якія пацярпелі пры нядаўнім землятрусе ў Пакістане, неабходна тэрміновая дапамога, -- папярэдзіў прадстаўнік кіраўніцтва ААН Ян Эгелянд. У чацьвер ён наведаў зону катастрофы і назваў сытуацыю “адчайнай”. Паводле Эгелянда, патрэбна болей гелікоптэраў, вады, намётаў, грошай. У пацярпелыя раёны дастаўляецца харчаваньне і прадметы першай неабходнасьці. Усясьветная супольнасьць абяцае выдаткаваць Пакістану болей як 160 мільёнаў даляраў дапамогі.
XS
SM
MD
LG