Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці запаляць сьвечкі салідарнасьці 16 кастрычніка ў Гомелі?


Казімер Яноўскі, Гомель “Ці будзеце вы браць удзел у акцыі салідэрнасьці 16 кастрычніка”? Гэтае пытаньне жыхарам Гомеля задаваў наш карэспандэнт.

(Дзяўчына: ) “Ня ведаю, што гэта за акцыя”.

(Дзяўчына: ) “Мы ўпершыню пра гэта чуем. Пакуль дакладна ня ведаем, як зробім”.

(Студэнт: ) “Ня толькі мяне аднаго, але і ўсю нашу бацькаўшчыну гэта хвалюе. Трэба больш пра асуджаных, зьніклых гаварыць. У нас цяпер, у Беларусі, ня вельмі спрыяльная сытуацыя. Пра акцыю далёка ня кожны ведае. Я ўпэўнены, што бальшыня людзей запаліла б сьвечкі, але пра гэта мала хто ведае”.

(Дзяўчына: ) “Так, я наважана ўзяць удзел у акцыі”.

(Хлапец: ) “Трэба паставіць сьвечку!”

(Дзяўчына: ) “Думаю, што трэба памятаць нашых палітыкаў”.

(Студэнт: ) “Нас хвалюе лёс зьніклых людзей. Гэтым займалася шмат афіцыйных камісіяў. Іх праца ніякага выніку ня мела. Трэба ўсё-такі падтрымліваць рух за праўду”.

(Дзяўчына: ) “Я яшчэ ня ведаю, як быць. Магчыма, прыму ўдзел у гэтай акцыі”.

(Хлапец: ) “Для мяне не складана запаліць сьвечку”.

(Жанчына: ) “Першы раз такое чую. У нядзелю, ды яшчэ сьвятло выключаць? Не, мне трэба зь дзіцем гуляць”.

(Студэнт: ) “Я пра акцыю ня чуў. Няма калі глядзець тэлевізар”.

(Хлапец: ) “У тэатар ідзём. Да пачатку акцыі ня вернемся”.

(Студэнтка: ) “Мы жывём у інтэрнаце і ні ў якіх акцыях не удзельнічаем”.

(Студэнт: ) “Мы ва ўсё гэта ня верым, зьніклыя самі прапалі. І невядома, ці яны наагул прапалі? Можа, недзе хаваюцца”.

(Дзяўчына: ) “Шкада зьніклых, іхніх сваякоў. Мы нараджаемся, каб жыць”.

(Мужчына: ) “Я ня веру, што дэмакратаў перасьледуюць. Іх ніхто не перасьледуе. Газэты выпісвай, чытай, што хочаш”.

(Дзяўчына: ) “Купім сьвечкі, запалім у 20 гадзін, выключым электрасьвятло”.

(Студэнтка: ) “Я вазьму ў акцыі ўдзел. Гэта будзе як бы маім укладам у праблему зьніклых”.

(Дзяўчына: ) “Шкада зьніклых. Дык чаму мне не паставіць сьвечку.”

Гэта былі адказы жыхароў Гомеля.

Зьнешнія спасылкі: • www.solidarity16.org/bel
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG