Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Які лёс чакае нелегалаў, што рухаюцца ў Эўропу празь Беларусь?


Алена Струвэ, Менск Міністры ўнутраных справаў Эўразьвязу абмеркавалі ў Люксэмбургу новы пілётны праект Эўракамісіі па барацьбе зь нелегальнай міграцыяй. Ён накіраваны на абарону правоў гэтак званых транзытных уцекачоў, якія зьбіраюцца трапіць на Захад праз два рэгіёны – Танзанію, а таксама Беларусь, Украіну і Малдову. Брусэль мае намер стварыць міграцыйныя кансультацыйныя цэнтры ў гэтых краінах, а таксама фінансава падтрымаць тых мігрантаў, якія знойдуць сабе новае жыхарства ў гэтых рэгіёнах. Тым часам, нямецкі штотыднёік "Der Spiegel" распавядае пра тое, як зьбіраецца вырашыць пытаньне нелегальнай міграцыі беларускае кіраўніцтва.

Напачатку вытрымкі са справаздачы нямецкай выведкі BND: На цяперашні момант у гэтак званым “чорным трохкутніку” Масква–Кіеў–Менск знаходзяцца каля 2 мільёнаў нелегалаў, якія рана ці позна самымі рознымі шляхамі рыхтуюцца трапіць на Захад.

Што да Беларусі, то яна ў гэтым зьвязку зьяўляецца найбольшым клопатам эўрапейцаў, паколькі мае самыя працяглыя межы з краінамі Эўрапейскага Зьвязу – 1.128 кілямэтраў. Менавіта праз гэтыя межы рухаюцца на Захад патокі нелегалаў з Аўганістану, Пакістану, Віетнаму ды іншых краінаў.

Як піша "Der Spiegel", беларускі кіраўнік Лукашэнка неаднойчы палохаў Брусэль тым, што выпусьціць на Захад ўсіх уцекачоў, чый шлях у краіны Эўрапейскага Зьвязу праходзіць празь Беларусь. Гэта найменей 200 тысячаў чалавек, якія знаходзяцца, галоўным чынам, у Менску, Берасьці, Горадні.

Паводле беларускага кіраўніцтва, гэтыя людзі самым хуткім часам мусяць пакінуць буйныя беларускія гарады. Калі ж яны хочуць затрымацца ў Беларусі, то ў якасьці новага месца жыхарства ім можа быць прапанаваная гэтак званая чарнобыльская зона.

Як вынікае з публікацыі ў нямецкім штотыднёвіку, звыш 20 тысячаў аўганцаў, пакістанцаў, віетнамцаў могуць засяліцца на Гомельшчыне. У гэтым выпадку яны атрымаюць прытулак і афіцыйны статус ўцекача, які гарантуе ім тыя ж правы, што і беларусам. З дапамогай падобных захадаў Лукашэнка мае намер умацаваць айчынную эканоміку і ў выніку закрыць чарнобыльскую тэму, піша "Der Spiegel".

Як піша нямецкі друк, вядучыя эўрапейскія экспэрты ў галіне радыялёгіі крытычна ставяцца да гэтае ідэі.

“Гэткая палітыка ёсьць мэдычным вар’яцтвам”, – лічыць старшыня нямецкага таварыства радыяцыйнай абароны Сэбасьціян Пфлюгбайль. Бэрлінскі навуковец ад пачатку 1990-х неаднойчы наведваў забруджаныя беларускія тэрыторыі. Безумоўна, нелегалам будзе дзе жыць – у зоне адсяленьня засталося нямала пакінутых беларусамі хатаў. Мясцовасьць на Гомельшчыне і Магілеўшчыне цудоўная. Аднак да таго часу, пакуль не працуе лічыльнік Гейгера, – лічыць нямецкі вучоны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG