Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пуцін загадаў забіваць баевікоў у Нальчыку


МАСКВА. Улады Расеі заявілі, што яны маюць поўны кантроль над Нальчыкам. Аднак гэтаму няма пацьверджаньняў зь незалежных крыніцаў, бо няма доступу ў цэнтар гораду. Высокапастаўленыя расейскія прадстаўнікі паведамілі, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін загадаў забіваць усіх, хто са зброяй у руках аказвае супраціўленьне законным уладам у Нальчыку. Паводле інфармацыі намесьніка міністра ўнутраных справаў Расеі Чакаліна, Пуцін таксама загадаў не выпусьціць з гораду ніводнага баевіка.

Паводле паведамленьняў, сытуацыя ў сталіцы Кабардзіна-Балкарыі застаецца хаатычнай, у цэнтры гораду працягваюцца баі. Раней сёньня прэзыдэнт рэспублікі Арсэн Канокаў паведаміў, што прынамсі 50 баевікоў забіта. Загінула таксама ня менш за 12 мірных жыхароў.

Сёньня ноччу на дзяржаўныя аб’екты Нальчыка напалі некалькі групаў узброеных людзей.
XS
SM
MD
LG