Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандаліза Райс заклікала да свабодных выбараў у Казахстане


АСТАНА. Сёньня ў сталіцы Казахстану адбыліся перамовы дзяржсакратаркі ЗША Кандалізы Райс з прэзыдэнтам Казахстану Нурсултанам Назарбаевым. На прэсавай канфэрэнцыі пасьля перамоваў Райс заявіла:

(Райс: ) “Мы абмеркавалі шырокае кола пытаньняў аб працэсе дэмакратызацыі ў Казахстане. У Казахстана сёньня ёсьць шанц стаць лідэрам дэмакратычных пераўтварэньняў у рэгіёне”.

Падчас перамоваў Кандаліза Райс адзначыла неабходнасьць рэформаў у двухбаковых эканамічных дачыненьнях. Яна зноў заклікала ўлады Казахстану забясьпечыць свабодныя і сумленныя выбары прэзыдэнта, прызначаныя на пачатак сьнежня.
XS
SM
MD
LG