Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Іраку падвышаны захады бясьпекі


БАГДАД. У Іраку ўведзены падвышаныя захады бясьпекі напярэдадні прызначанага на 15 кастрычніка рэфэрэндуму аб праекце канстытуцыі. Чатыры дні – з чацьвярга да панядзелка – абвешчаны выхаднымі. Зачыненыя ўсе ўстановы і школы. Уведзена камэнданцкая гадзіна. Ад заўтрашняга дня перакрываюцца ўсе межы Іраку і спыняюцца транспартныя зносіны ўнутры краіны. Духоўны лідэр ірацкіх шыітаў аятала Алі ас-Сістані заклікаў суграмадзянаў падтрымаць праект канстытуцыі Іраку. Большасьць суніцкіх партыяў Іраку адкідаюць праект гэтага дакумэнту.
XS
SM
MD
LG