Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Студэнты зь іншых краінаў падтрымаюць Беларусь вулічнымі акцыямі


Ул. інф. 15 кастрычніка ў розных краінах сьвету адбудуцца дабрачынныя маршы ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі. Арганізатарам выступае рух “Студэнты за дэмакратыю ва ўсім сьвеце”.

Як паведамляе БелаПАН, акцыя прымеркаваная да гадавіны рэфэрэндуму па ўнясеньні зьменаў у Канстытуцыю Беларусі, якія зьнялі абмежаваньні адносна колькасьці прэзыдэнцкіх тэрмінаў. Студэнты арганізуюць 12-ці кілямэтравыя маршы па парках і вуліцах – па адным кілямэтры за кожны год знаходжаньня Аляксандра Лукашэнкі ва ўладзе.

Сваю гатовасьць ўзяць удзел у маршы пацьвердзілі філіялы студэнцкага руху ў Вялікабрытаніі, Гане, Канадзе, Нэпале, Польшчы, ЗША, Тайвані, Турэччыне і іншых краінах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG