Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ствараецца Грамадзкае аб’яднаньне беларускіх пэнсіянэраў


Валер Каліноўскі, Менск Грамадзкасьць Менску, Берасьцейскай, Магілёўскай і Гарадзенскай абласьцей стварыла аргкамітэт ў справе падрыхтоўкі ўстаноўчага зьезда Грамадзкага аб’яднаньня беларускіх пэнсіянэраў. У склад камітэту ўвайшлі пісьменьнік Васіль Якавенка, народная артыстка Зінаіда Бандарэнка, журналістка Ада Чалей.

Аргкамітэт распаўсюдзіў зварот да суайчыньнікаў, у якім акрэсьліў напрамкі будучай дзейнасьці грамадзкай арганізацыі пэнсіянэраў: клопат пра будучыню дзяцей і ўнукаў, будучыню Беларусі, абарона правоў і інтарэсаў пэнсіянэраў. Прэзэнтацыя новай ініцыятывы пройдзе сёньня ў штаб-кватэры АГП.

Тым часам Аб’яднаная грамадзянская партыя выступіла з прапановай стварыць перадвыбарчыя кааліцыі грамадзкіх аб’яднаньняў: праваабарончыя, моладзевыя, жаночыя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG