Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анатоль Байдачны абвінаваціў міжнародных рэфэры ў “антыбеларускай змове”


Ігар Карней, Менск Галоўны трэнэр футбольнай борнай Беларусі Анатоль Байдачны абвінаваціў міжнародных арбітраў у тэндэнцыйным судзействе матчаў з удзелам беларускай каманды падчас гульняў адборачнага цыклю да чэмпіянату сьвету 2006 году.

Аналізуючы апошнюю сустрэчу з камандай Нарвэгіі, якая напярэдадні позна ўвечары прайшла на менскім стадыёне “Дынама” і завяршылася перамогай гасьцей з лікамі 0:1, настаўнік беларусаў наўпрост пералічыў матчы, у якіх судзейства вялося “у адны вароты”.

Як аказалася, у кожнай другой сустрэчы судзьдзі былі на баку супернікаў каманды Байдачнага. Прычынай такога стаўленьня да беларускай зборнай Анатоль Байдачны лічыць “адсутнасьць вагі Беларусі на міжнароднай арэне”. Некаторыя спэцыялісты ўскосна гэта расшыфроўваюць такім чынам: адмоўны палітычны імідж Беларусі рэзануе і на спартовых выніках камандаў.

Пасьля ўчорашняй паразы ад нарвэжцаў Беларусь зь 10 выніковымі ачкамі апусьцілася на перадапошняе месца ў пятай адборачнай групе, пакінуўшы ззаду толькі малдаванаў. А вось Нарвэгія трапіла ў плэй-оф, дзе і працягне барацьбу за пуцёўку на чэмпіянат сьвету-2006 ў Нямеччыне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG