Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Пакістану дзякуе сьвету за дапамогу


ІСЛАМАБАД. Прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф выказаў падзяку ўсім краінам, якія аказваюць дапамогу ў ратаваньні людзей пасьля катастрафічнага землятрусу. Учора дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс наведала Пакістан, каб абмеркаваць пытаньне аб павелічэньні амэрыканскай дапамогі. ЗША ўжо выдзелілі Пакістану 50 мільёнаў даляраў. Авіяцыя НАТО пачала дастаўляць у Пакістан гуманітарныя грузы з Эўропы. З дапамогаю прыбыў і першы індыйскі самалёт. Экспэрты ААН выступілі з папярэджаньнямі аб небясьпецы выбуху эпідэміяў у Пакістане пасьля катастрафічнага суботняга землятрусу. Дзясяткі тысяч людзей пятыя суткі застаюцца пад заваламі. Моцныя дажджы значна ўскладняюць правядзеньне выратавальных работ на поўначы Пакістану.Дакладная колькасьць ахвяраў землятрусу пакуль што невядомая. Паводле афіцыйных зьвестак, у Пакістане загінулі 23 тысячы чалавек, у суседняй Індыі – 1300 чалавек. Сёньняшняй начы адбыўся яшчэ адзін землятрус на поўначы Пакістану. Моц штуршкоў склала пяць і шэсьць дзесятых балю. Ці ёсьць ахвяры і разбурэньні, пакуль не паведамляецца.
XS
SM
MD
LG