Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сістані заклікаў іракцаў прагаласаваць за канстытуцыю


БАГДАД. Духоўны лідэр ірацкіх шыітаў Аятала Алі аль-Сістані зьвярнуўся да сваіх суграмадзянаў з заклікам прагаласаваць на рэфэрэндуме 15 кастрычніка за зацьверджаны парлямэнтам праект канстытуцыі дзяржавы. Раней Белы дом павітаў пагадненьне паміж шыітамі, курдамі й сунітамі ў Іраку аб зьмяненьні праекту Канстытуцыі. Папраўкі пачнуць абмяркоўвацца пасьля выбараў у сьнежні. Напружанасьць у Іраку напярэдадні рэфэрэндуму захоўваецца. Учора ў горадзе Таль-Афары пры выбуху замінаванага аўтамабіля загінулі 30 чалавек, а 35 былі параненыя. Гэта – другі тэракт ў Таль-Афары за апошнія суткі.
XS
SM
MD
LG