Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандаліза Райс знаходзіцца зь візытам у Казахстане


АСТАНА. Сёньня дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс, якая знаходзіцца зь візытам у Казахстане, правядзе перамовы з прэзыдэнтам гэтай краіны Нурсултанам Назарбаевым. Казахская служба Радыё Свабода паведаміла, што напярэдадні візыту Райс, спэцслужбы Казахстану затрымалі аднаго зь лідэраў апазыцыі Талена Тахтасынава, які зьбіраўся сустрэцца з амэрыканскім дзяржсакратаром. Тахтасынаў ачольвае палітычную групу, якая падтрымлівае Жармахана Туюкбая, кандыдата на прэзыдэнта ад апазыцыі. Перад сваім турам па краінах Цэнтральнай Азіі Кандаліза Райс заклікала Нурсултана Назарбаева гарантаваць свабодныя і сумленныя прэзыдэнцкія выбары 4 сьнежня. У сераду дзяржсакратар ЗША наведала Кабул, дзе паабяцала прэзыдэнту Хаміду Карзаю, што ЗША будуць прысутнічаць у Аўганістане столькі, колькі будзе патрэбна.
XS
SM
MD
LG