Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША павіталі канстытуцыйную дамову ў Іраку


БАГДАД. Белы дом павітаў пагадненьне паміж шыітамі, курдамі й сунітамі ў Іраку аб зьмяненьні праекту Канстытуцыі, каб забясьпечыць яе прыняцьце на рэфэрэндуме 15 кастрычніка. Прадстаўнік ЗША Скот Маклелан сказаў, што гэта станоўчы крок, які дазволіць суніцкай меншыні ўзяць паважны ўдзел у палітычным жыцьці краіны. Пакуль невядома, пра якія канкрэтна папраўкі ідзе размова. Паведамляецца толькі, што абмеркаваньне гэтых паправак пачнецца пасьля выбараў у сьнежні.
XS
SM
MD
LG