Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША заклікала да рэформаў у Босьніі


САРАЕВА. Намесьнік Дзяржсакратара Ніколас Бёрнс заклікаў лідэраў басьнійскіх мусульманаў, сэрбаў і харватаў зьмяніць траісты мультыэтнічны інстытут прэзыдэнцтва на аднаго прэзыдэнта ды ўмацаваць ролю прэм’ера й парлямэнта. Прапанова Бёрнса прагучала перад візытам шэрагу балканскіх лідэраў у ЗША. Візыт адбудзецца ў лістападзе, ў 10-ую гадавіну Дэйтанскай мірнай дамовы, якая спыніла вайну ў Босьніі. Бёрнс адведвае балканскія краіны. Босьнія складаецца з басьнійскай Сэрбскай рэспублікі й мусульманска-харвацкай фэдэрацыі. Кіруе Босьніяй трыюмвірат прэзыдэнтаў – па адным ад кожнай грамады.
XS
SM
MD
LG