Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея зьвінаваціла Грузію ў "правакацыі"


МАСКВА. Міністэрства замежных справаў Расеі скрытыкавала Грузію за заяву адносна расейскіх міратворчых сілаў з сэпаратысцкіх рэспублік Грузіі – Абхазіі й Паўднёвай Асэтыі. У сераду парлямэнт Грузіі заявіў, што Расея заахвочвае сэпаратыстаў, і калі гэтая палітыка будзе працягвацца, Грузія ініцыюе працэс вываду. МЗС Расеі назвала гэтую заяву “правакацыяй”, прызначанай для далейшага абвастрэньня грузінска-расейскіх стасункаў. Расейскія сілы знаходзяцца ў Абхазіі й Паўднёвай Асэтыі з пачатку 1990-х, яны дапамагалі прыпыніць канфлікт і аднавіць мір.
XS
SM
MD
LG