Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАРЭ падтрымала ідэю дня салідарнасьці 16 кастрычніка


Павводле БелаПАН Кіраўнік падкамітэту Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы ў правох чалавека, кіпрскі дэпутат Хрыстас Пургурыдэс ад імя камітэта "цалкам падтрымаў" ідэю беларускай апазыцыі аб заснаваньні дня салідарнасьці з рэпрэсаванымі грамадзянамі і іх сем''ямі. Пра гэта паведаміла прэсавая служба Рады Эўропы.

Беларускія грамадзкія актывісты прапанавалі зрабіць 16-е чысло кожнага месяца днём салідарнасьці з палітычнымі зьняволенымі, са сваякамі зьніклых палітыкаў, з журналістамі, на якіх робіцца ціск.

Першы такі дзень салідарнасьці плянуецца правесьці 16 кастрычніка. Актывісты прапаноўваюць грамадзянам а 8-й гадзіне вечара выключыць на 15 хвілін сьвятло ў сваіх кватэрах і выставіць ў акно запаленую сьвечку.

Пасьля пасяджэньня падкамітэту Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы ў правох чалавека ў Жэнэве 12 кастрычніка Пургурыдэс заявіў аб тым, што сябры падкамітэту "ўзрушаныя" тым фактам, што рэзалюцыя Парлямэнцкай асамблеі па зьніклых людзях і заклік расьсьледаваць іх справы дагэтуль застаецца без адказу з боку беларускіх уладаў.

Зьнешнія спасылкі: • www.solidarity16.org/bel
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG