Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак: згода на папраўкі ў канстытуцыю


БАГДАД. Асноўныя палітычныя сілы Іраку дамовіліся ўнесьці папраўкі ў канстытуцыю, праект якой будзе вынесены на рэфэрэндум 15 кастрычніка. Пра гэта аб’явіў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў Багдадзе прэзыдэнт Іраку Джаляль Талябані. Паводле Талябані, пагадненьне дасягнутае на нарадзе прадстаўнікоў усіх трох ірацкіх супольнасьцяў – шыіцкай, курдзкай і суніцкай.

Пакуль што невядома, пра якія канкрэтна папраўкі ідзе размова. Паведамляецца толькі, што абмеркаваньне гэтых паправак пачнецца пасьля выбараў у сьнежні.

Тым часам сёньня ў горадзе Таль-Афар на захадзе Іраку пры выбуху замінаванага аўтамабіля загінулі 30 чалавек, а 35 былі параненыя. Гэта – другі тэракт ў Таль-Афары за апошнія суткі. Учора пры выбуху загінулі ня менш як 30 чалавек, а звыш 40 атрымалі раненьні.
XS
SM
MD
LG