Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Піскун: "Атручэньне Юшчанкі даказнае"


КІЕЎ. Генэральны пракурор Украіны Сьвятаслаў Піскун заявіў, што леташняе атручэньне Віктара Юшчанкі дыяксынамі было спробаю замаху на палітыка. Піскун, выступіўшы на прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве, не падаў канкрэтных пацьверджаньняў сваім словам.

Піскун сярод іншага сказаў: “Цяпер расьсьледаваньня ў справе аб атручэньні Юшчанкі няма. Гэтая справа была незаконна закрытая ў сьнежні былым генэральным пракурорам Васільевым. Я цяпер ізноў пачаў крымінальную справу аб замаху на Віктара Юшчанку. Гэта было ня проста атручваньне, гэта быў замах, і ён будзе расьсьледавацца як спроба забойства”.

Раней Віктар Юшчанка ня раз заяўляў, што палітычныя апанэнты спрабавалі нэўтралізаваць яго ў часе перадвыбарнай кампаніі.
XS
SM
MD
LG