Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Грузія: адкрыцьцё касьпійскага нафтаправоду


ТБІЛІСІ. Прэзыдэнты Грузіі, Азэрбайджану й Турцыі ўзялі сёньня ўдзел у адкрыцьці грузінскай часткі нафтаправоду Баку-Тбілісі-Джэйхан.

Трубаправод коштам 4 мільярды даляраў пабудаваны пры падтрымцы ЗША. За суткі ён зможа прапускаць да мільёна барэляў нафты. Плянуецца, што касьпійская нафта для далейшага экспарту ў заходнія краіны паступіць у турэцкі порт Джэйхан пры канцы гэтага году.
XS
SM
MD
LG