Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўганістан: 11 ахвяраў нападаў талібаў


КАБУЛ. У Аўганістане пры нападах талібаў за апошнія суткі загінулі 11 чалавек. У раёне гораду Кандагар на поўдні краіны ваеўнікі забілі пяцёх супрацоўнікаў аўганскай гуманітарнай арганізацыі. У правінцыі Ўрузган, трапіўшы ў засаду талібаў, загінулі шэсьць аўганскіх паліцыянтаў.

Сёньня раніцаю ракетамі абстраляны цэнтар Кабулу. Пры абстрэле ніхто не пацярпеў. Тым часам, паводле амэрыканскага камандаваньня, у выніку авіяналёту ЗША ў правінцыі Ўрузган забітыя 10 талібаў.
XS
SM
MD
LG