Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскі пасол – пра магчымасьць забароны на імпарт нафты зь Беларусі


Аляксей Знаткевіч, Прага У мінулым месяцы прыватная славацкая фундацыя “Понціс” распаўсюдзіла справаздачу пра залежнасьць беларускай эканомікі ад экспарту ў краіны Эўразьвязу. Дасьледаваньне было падрыхтаванае адным зь недзяржаўных беларускіх дасьледчых цэнтраў, які пажадаў не агалошваць свайго аўтарства з-за складанай палітычнай сытуацыі ў краіне. У дасьледаваньні рабілася выснова, што увядзеньне забароны на беларускі экспарт у краіны Эўразьвязу вельмі балюча ўдарыла б па беларускай эканоміцы.

У сваю чаргу, экспэрты “Понцісу” зьвяртаюць увагу на вялікую долю нафтапрадуктаў у агульных паказчыках росту беларускага экспарту ў Эўразьвяз.

Паводле славацкіх дасьледчыкаў, расейскую нафту ў Беларусь пастаўляюць па заніжаных цэнах, а потым прадаюць у краіны Эўразьвязу нафтапрадукты адны і тыя ж структуры, зьвязаныя з расейскімі нафтавымі кампаніямі і беларускім урадам.

Экспэрты “Понцісу” лічаць, што магчымая забарона на пастаўкі нафтапрадуктаў зь Беларусі ў Эўразьвяз не адбілася б на эўрапейскім рынку, але пры гэтым пашкодзіла б найперш прыватным інтарэсам найвышэйшага кіраўніцтва Беларусі.

Мы запыталіся ў амбасадара Вялікабрытаніі ў Беларусі Браяна Бэнэта, як ён ацэньвае ідэю такой забароны.

(Бэнэт: ) "Гэта ідэя, якую варта разглядаць. Гэта праўда, што Беларусь імпартуе нафту з Расеі па цэнах ніжэй за ўсясьветныя, а пасьля перапрацоўкі экспартуе яе на Захад. Натуральна, розьніца паміж цэнамі пакупкі і продажу некуды сыходзіць. Было б цікава даведацца, куды. Але санкцыі такога кшталту вельмі цяжка арганізаваць і на гэтым шляху ёсьць яшчэ і юрыдычныя бар''еры. Таму мы павінныя гэта разглядаць, але ці будзе гэта рэалізавана – гэта ўжо зусім іншае пытаньне".

Гл. таксама • Экспэрт славацкай фундацыі “Понціс” Балаш Ярабік – у гасьцях "Свабоды"
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG