Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Макс Мірны выйшаў у чвэрць фінал "Кубка Крамля"


RFE/RL У другім коле прэстыжнага тэніснага турніру "Кубак Крамля" (прызавы фонд 1 мільён даляраў) беларускі тэнісіст выйграў у расейца Тэймураза Габашвілі ў трох сэтах 4:6, 6:3, 6:1 і выйшаў у чвэрць фінал. Матч доўжыўся паўтары гадзіны.

Перад гэтым, у першым раўндзе, Макс Мірны, які пасеяны на турніры пад чацьвертым нумарам, перамог яшчэ аднаго расейца Яўгенія Кірылава зь лікам 6:3, 6:1.

У чвэрць фінале беларускага тэнісіста чакае сустрэча зь немцам Нікаласам Кіфэрам. Лік асабістых сустрэч – 3:0 на карысьць нямецкага тэнісіста.
XS
SM
MD
LG