Лінкі ўнівэрсальнага доступу

М.Сасіму адмовілі ў завядзеньні крымінальнай справы на амонаўцаў


Алег Грузьдзіловіч, Менск Міліцыя Цэнтральнага раёну Менску адмовілася распачаць крымінальную справу супраць амонаўцаў, якія 16 верасьня зьбілі актывіста моладзевага руху “Зубр” Мікіту Сасіма.

Юнак быў затрыманы падчас вулічнай акцыі ў гадавіну зьнікненьня Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага і зьбіты па дарозе ў пастарунак.

У шпіталі яму паставілі дыягназ “страсаньне мозгу ў выніку траўмы галавы”. Паказаньні Сасіма былі запісаныя сьледчым Цэнтральнага РАУС, але справы там вырашылі не распачынаць. Мікіта Сасім ужо заявіў, што будзе скардзіцца далей, пакуль ягоную заяву не задаволяць.

У ліпені пры падобных абставінах, падчас вулічнай акцыі, амонаўцамі была зьбітая Сьвятлана Завадзкая, якая пратэставала супраць замаруджваньня сьледзтва аб выкраданьні яе мужа, апэратара ОРТ Зьмітра Завадзкага. Крымінальная справа на амонаўца, які зьбіў Сьвятлану Завадзкую, дагэтуль не заведзеная.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG