Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская прэса за 12 кастрычніка


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі “Звезда”, 1925 год:

“Інбелкультам распрацоўваецца пытаньне аб складаньні абласных слоўнікаў беларускай мовы. Краязнаўчым таварыствам і беларускім пэдагагічным тэхнікумам будзе даручана складаньне слоўнікаў мясцовае мовы ў кожнай акрузе. Такія ж слоўнікі будуць складзены для Гомельшчыны, Смаленшчыны і Заходняй Беларусі. У сувязі з важнасьцю найбольш шырокага выкарыстаньня ўсіх асаблівасьцяў мясцовых беларускіх гаворак, Інбелкультам вырашана асыгнаваць на гэтую мэту адпаведныя сродкі”.

“Советская Белоруссия”, 1945 год:

“Пачалося аднаўленьне разбуранага нямецкімі вандаламі будынку Беларускага дзяржаўнага ордэну Леніна тэатру опэры і балету. У першай чарзе аднаўленчых работ прадугледжваецца выпраўленьне пашкоджаных канструкцыяў, а таксама рамонт даху, шкленьне, унутраная аздоба тэатру. Ужо адрамантавана і пафарбавана купальная частка даху, адноўлены разбураныя жалезабэтонныя канструкцыі, пачаўся рамонт закуліснай часткі тэатру. Калектыў рабочых Касьцюкоўскага шклозаводу (Гомель) выконвае замову тэатру — вырабіць шкло для вокнаў. У сталярных майстэрнях Менску замоўлена мэбля для глядзельнай залі”.

“Бацькаўшчына”, 1965 год. Пра амністыю ў СССР для калябарантаў:

“Няма найменшага сумневу ў тым, што амнэстыя мае адыграць ролю пасткі, хітра застаўленай на палітычных эмігрантаў з Савецкага Саюзу… Яны дакладна інфармуюць Захад аб запраўдным палажэньні ў Савецкім Саюзе, эфэктоўна супрацьдзеюць камуністычнай прапагандзе і гэтым самым робяць выдатны ўплыў на публічную апінію заходніх грамадзянстваў. Вось чаму эміграцыя з Савецкага Саюзу зьяўляецца страшнай і небясьпечнай для бальшавікоў, што яны не шкадуюць вялікіх высілкаў і аграмадных грошаў, каб хоць частку яе заманіць дамоў і там зьнішчыць, а тых, што ня пойдуць на гэтую прыманку, застрашыць і прымусіць маўчаць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG