Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жонка экс-старшыні Івацэвіцкага райвыканкаму аб’яўленая ў вышук


Алег Супрунюк, Берасьцейская вобласьць Валянціна Дзьмітраніца, якая абвінавачвалася ў атрыманьні хабару і злоўжываньні службовым становішчам, не зьявілася на апошняе паседжаньне суду.

Судовая справа у адносінах да спадарыні Дзьмітраніцы, якая ўзначальвала аддзел эканомікі Івацэвіцкага райвыканкаму, распачалася адразу пасьля таго, як ейны муж Віталь Дзьмітраніца, былы кіраўнік мясцовай “вэртыкалі”, быў асуджаны на 12 гадоў пазбаўленьня волі. Яго прызналі вінаватым у атрыманьні хабару ў асабліва буйным памеры і злоўжываньні службовым становішчам.

Аналягічныя абвінавачваньні былі высунутыя і ў адносінах да жонкі Дзьмітраніцы. Напярэдадні вынясеньня прысуду, са спасылкай на дрэнны стан здароўя, ёй зьмянілі меру стрыманьня пад падпіску аб нявыезьдзе. Валянціна Дзьмітраніца выйшла на волю і больш у суд не зьявілася.

Пра тое, што спадарыня Дзьмітраніца зьнікла, паведамілі яе дзеці. Зараз праваахоўныя службы абвясьцілі вышук былой чыноўніцы райвыканкаму. (Падрабязнасьці)
XS
SM
MD
LG