Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай запусьціў у космас свой другі пілятаваны карабель


ПЭКІН. Сёньня раніцай Кітай адправіў на касьмічную арбіту другі свой пілятаваны касьмічны карабель “Шэньчжоў-6”. На борце два касманаўты – Фэй Цзюньлун і Не Хайшэн. Цягам пяці дзён у космасе яны правядуць шэраг навуковых экспэрымэнтаў. Першы пілятаваны касьмічны карабель Кітай запусьціў два гады таму. У адрозьненьне ад першага запуску, кітайскія ўлады паказалі старт “Шэньчжоў-6” у наўпроставым тэлеэфіры. Назіральнікі лічаць, што гэта азначае ўпэўненасьць кітайскіх уладаў у посьпеху. Кітайскі цэнтар кіраваньня палётамі паведамляе, што палёт адбываецца паводле пляну.
XS
SM
MD
LG