Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Частка ірацкіх сунітаў будзе галасаваць за канстытуцыю


БАГДАД. Адна зь вядучых партыяў ірацкіх сунітаў пагадзілася заклікаць сваіх прыхільнікаў галасаваць за новую канстытуцыю краіны. Такая дамоўленасьць была дасягнутая ў аўторак увечары на перамовах прадстаўнікоў ірацкіх сунітаў, шыітаў і курдаў. Цяпер, калі выбаршчыкі ўхваляць новую канстытуцыю, парлямэнт зможа разгледзець новыя папраўкі да яе пасьля выбараў у сьнежні сёлета. Тым ня меней, яшчэ шмат суніцкіх лідэраў выступаюць супраць праекту новай канстытуцыі. Учора ў Іраку ў выніку тэрактаў і ўзброеных нападаў каля 50 чалавек загінулі, а дзесяткі былі параненыя
XS
SM
MD
LG