Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У праект ірацкай канстытуцыі зноў прапануюць зьмены


БАГДАД. Палітычныя лідэры Іраку нечакана вырашылі разгледзець магчымыя зьмены ў Канстытуцыю, каб суніты не байкатавалі рэфэрэндум. Джавад Малікі, другая асоба ў партыі “Дава” прэм’ера Іраку Ібрагіма Джаафары, заявіў, што будзе створаны камітэт, які праз чатыры месяцы падасьць прапановы па зьменах у канстытуцыю. Лідэры шыіцкай бальшыні Іраку і іх саюзьнікі – курды – вырашылі гэта пасьля 11-гадзінных перамоваў. Яны хочуць, каб суніцкая меншыня Іраку ўзяла ўдзел у галасаваньні. Інакш гэта пагражае распадам Іраку і грамадзянскай вайной, лічаць многія аналітыкі.
XS
SM
MD
LG